0-0 1)"Атмасфера перад гульнёй" Працаўнікі стадыёна зрабілі ,мабыць, усё для таго каб гледачы адчулі атмасферу футбола. На стадыёне прадавалася ежа і напоі.Перад матчам гучалі сучасны песні знакамітых спевакоў ( напр. Shakira)(Мяне новыя песні парадавалі , бо неяк надакучыла амаль тры гады чуць "Растёт растёт возле дома калина". Але гэта ўсё дробязі - наперадзе гульня! 2) "Гульня" Прыйшоўшы на гульню за 20 хвілін да пачатку, я свабодна сеў на лепшыя месца ўсходняй трыбуны. Але к пачатку гульні на стадыён прыйшло больш за тысячу чалавек. Гульня пачалася і Белтрансгаз меў цудоўны момант каб забіць: Карней памыліўся пры пасе і "падарыў" мяч гульцу Белтрансгаза.Нажаль апошні замешкаўся і момант упусціў. Ў цэлым першы тайм быў раўны. Вострыя моманты былі і ў Белтрансгаза, і ў Камунальніка. Ў перапынку гледачы ўбачылі дзіўны момант: 10-мятровую чаргу ў ............ прыбіральню))).Для Слоніма гэта вяяялікая рэдкасць)))) Ў другім тайме , пасля выхаду ў Белтрансгаза Жегала, БТГ прыбраў ініцыятыву да сабе.Вострыя праходы па правым фланзе не раз прыводзілі да галяых сітуацыя ля варот Карнея. Але ці апошні цудоўна гуляў, ці мяч ляцеў не ў браму.Камунальнік ж мог забіць на 93 хвіліне, калі быў пазначан небяспечны штрафны. Але Гулец Камунальніка прабіў няхітра. Гульня закончылась з стартавым лікам 0:0. 3)"Сапраўднае дэрбі" Каб што не казалі, але гэта гульня была сапраўдным дэрбі.Для невялікага Слоніма гэта была сапраўднае футболнае свята. І на мой погляд ўсе гледачы ( якіх было крыху менш за 1500) на самой справые адчулі атмасферу футбола!
|