Язык

Меню сайта

Реклама


Хоккей - Онлайн игры - Насладись вкусом победы!
Букмекерский Клуб «Олимп»

Кто Online

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Статистика

Главная » 2011 » Октябрь » 11 » Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 2-я ліга. Агляд 25 туру: “Ліда” скончыла сваю сумную серыю
16:43
Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 2-я ліга. Агляд 25 туру: “Ліда” скончыла сваю сумную серыю


"Бяроза-2010” сустракалася ў гасцях з "Забудовай”. Асноўныя падзеі прыпалі на другі тайм, у якім Стаін забіў свой ужо 33-ці гол у чэмпіянаце (у лідзяніна Дзенісюка пасля дублю 25 забітых галоў). Зрэшты, праз дзесяць хвілін партнёр Стаіна па атацы маладзечанскага клуба Арам Абд Аль-Маджыд выканаў свае абавязкі толькі каля сваіх варотаў – аўтагол і 1:1, "Забудова” зраўнівае лік. Больш у сустрэчы ўзяццяў варот не было.

Дзмітрый Гомза забіў ужо ў 22-гі раз у чэмпіянаце і паклаў пачатак перамозе над "Дынама-2”. Затым "Белтрансгаз” забіў яшчэ – вызначыўся Павел Касінец (2:0), які тыдзень таму прынес газавікам перамогу ў слонімскім дэрбі.

Мінскі "Партызан-2” гуляў з "Лівадыяй”. Каманды ўжо нічога не вырашаюць, ні за што не б’юцца, а проста выходзяць гуляць у футбол. Другія, хаця хутчэй трэція нумары сталічнага клуба здабылі перамогу. Ім давялося даганяць, бо лівадыец Гаравалаў на 12-й хвіліне адкрыў лік. Кульбака і Сітко паспелі да перапынку забіць па голе і забяспечыць перамогу сваёй камандзе ўпэўненымі дзеяннямі з дапамогай партнёраў – 2:1 – вікторыя "Партызана-2”.

"Камунальнік” пасля паразы ад "Белтрансгаза” мае адну задачу – дэманстраваць прыгожы футбол. На выездзе ў Мінску "львы” перамаглі "Зорку-БДУ”. Лешанюк у першай палове забіў з пенальці, а Асташэнкаў пад заканчэнне паядынку правёў другі мяч.

"Гомельчыгункатранс” у гасцях расправіўся са "Жлобінам”. Трафімаў, Вайцяховіч і Крывашэеў забівалі за гомельскіх чыгуначнікаў. "Жлобін” адказаць умелымі атакамі не змог – параза 0:3.

Толькі ўзгадалі, што за бягучы сезон у першай лізе адбыліся ажно тры няяўкі на матч, і адпаведна, тэхнічных вынікаў, і што па другой лізе, дзе часцяком клубы яшчэ больш бедныя такога няма, як адбылася нестыкоўка ў Оршы. Мясцовая каманда чакала прыезду "Нёмана” з Мастоў, але каманда-серадняк не знайшла сродкаў выехаць і ёй залічана параза 0:3.

"Смалявічы” здзейснілі рэзкі скачок з 16-га на 13-е месца. Каманда Юрыя Пунтуса прымала ў сябе дома "Асіповічы” і перамагла прамога канкурэнта па падвале. Гол Карбоўскага і дубль Трапашко дазволілі смалявічцам выйграць 3:0 і пакінуць ззаду адразу тры клубы – "Вертыкаль” (19 ачкоў), "Жлобін” (18) і "Асіповічы” (17).

Уверсе табліцы "Ліда” і "Бяроза”. У іх па 58 ачкоў. У "Белтрансгаза” 52.

Просмотров: 816 | Добавил: ADMIN | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Регистрация

Последний матч



Следующий матч


Турнирная таблица


Часы

Погода

-- --

Новости спорта

Designed by ADMIN © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz