Язык

Меню сайта

Реклама


Хоккей - Онлайн игры - Насладись вкусом победы!
Букмекерский Клуб «Олимп»

Кто Online

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Статистика

Главная » 2011 » Июнь » 5 » Текстовая Online трансляция мачта "Забудова" - "Белтрансгаз"(ОБНОВЛЕНО)
12:54
Текстовая Online трансляция мачта "Забудова" - "Белтрансгаз"(ОБНОВЛЕНО)

05.06.2011
Начало матча в 17.00
  0-9      

05.06.2011. 17:00
Молодечно
Городской стадион
Вместимость: 4800
Зрителей: 1800


Голы

7'

Дмитрий Гомза
14'
Дмитрий Гомза (п)
45'
Дмитрий Гомза (п)
46'
Дмитрий Гомза
53'
Дмитрий Гомза
64'
Дмитрий Герман
72'
Андрей Шаблинский
75'
Юрий Кособуко
83'
Дмитрий Кевра

Судьи и официальные лица


Максим Дейкало
(Минск) - Главный арбитр


З маладзечанскай прэсы:

Слонімскі газ "выбухнуў” у Маладзечне. Мала не паказалася.
"Забудова” (Маладзечна) - "Белтрансгаз” (Слонім) – 0:9. Жах. Так назваў тое, што адбылося 5 чэрвеня на маладзечанскім стадыёне, адзін з нашых балельшчыкаў адразу пасля гульні шостага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе.
Маладзечанцы пачалі сустрэчу актыўна, як і належыць гаспадарам поля. У самым пачатку матча падалі тры вуглавыя. Гэта выглядала лагічным і бясспрэчным. Госці абралі контратакуючую тактыку, якая прынесла плён ужо на 7 хвіліне. Пасля перадачы злева ў цэнтр нашай штрафной пляцоўкі слонімскі нападаючы прапіхнуў мяч у вароты Вячаслава Камінскага – 0:1.

Прайшло ўсяго 7 хвілін, і нашы ў сваёй штрафной збіваюць саперніка. З пенальці мяч залятае ў правы ніжні ад Камінскага вугал варот – 0:2.

Другі гол не збянтэжыў маладзечанскіх футбалістаў. Яны па-ранейшаму ідуць наперад. На 18 хвіліне Сяргей Космач злева аддае перадачу ў цэнтр штрафной на Аляксандра Працкевіча, але той праскоквае міма мяча. На 29 хвіліне справа пазмагаўся за мяч Дзмітры Вышынскі, выклаў перадачу ў цэнтр на таго ж Працкевіча. Аляксандр не трапіў па мячу, а Вадзім Ціткоў другім эшалонам атакі прабіў у абаронцу.

Цяпер скажам пра арбітра, які за грубую гульню не даў заслужаную другую жоўтую картку футбалісту "Белтрансгаза” і не выдаліў яго з поля. Пашкадаваў? Калі б не – усё магло б пайсці ў матчы па-іншаму. А так – адбылося тое, што адбылося.

Спачатку на 43 хвіліне бакавы суддзя не прызначыў відавочны вуглавы ўдар у бок гасцей, за што пачуў ад Вышынскага некалькі не самых прыемных характарыстык свайго "прафесіяналізму”.

А потым наступіла 44 хвіліна, якая стала пачаткам небывалага дагэтуль разгрому маладзечанскай каманды. Камінскі ў сваёй штрафной, не паспеўшы на выхадзе да мяча, рукамі стрымлівае футбаліста саперніка, які гатовы быў адправіць прадмет гульні ў пустыя вароты.

Фол апошняй надзеі. Чырвоная картка. Выдаленне Камінскага. Пенальці. На замену замест Працкевіча выходзіць наш рэзервовы варатар Канстанцін Сашчанка. Удар з 11-мятровай адзнакі на 45 хвіліне ён прапусціў, хаця і ўгадаў накірунак удару – 0:3. Другі тайм мы будзем гуляць удзесяцёх.

У перапынку адзін з работнікаў стадыёна наракае на судзейства: галоўны арбітр не заўважыў гульню рукой аднаго футбаліста "Белтрансгаза”, не выдаліў другога… Суддзі на лініі не бяруць на сябе адказнасць, а чакаюць: што вырашыць суддзя ў полі. І гэтак далей.

Але нават пасля 0:3 у першай палове сустрэчы самыя адчайныя песімісты наўрад ці маглі б прадказаць – наколькі жахліва ўсё скончыцца. Толькі пачаўся другі тайм, як на 46 хвіліне мы атрымліваем чацверты гол. І надалей склалася ўражанне: Сашчанка яўна не чакаў, што яму прыдзецца замяніць Камінскага. Косця проста быў не падрыхтаваны да выхаду на поле.

Але спачатку Вышынскі на 48 хвіліне метраў з трох прабіў вышэй варот. Ну, а потым па ўсіх швах затрышчэла маладзечанская абарона, варатар не выручаў. І амаль усе мячы, якія ляцелі ў створ нашых варот, аказваліся ў сетцы. Уражвала лёгкасць, з якой сапернікі забівалі і бездапаможнасць, з якой нашы прапускалі. 53-я хвіліна – 0:5, 64-я – 0:6, 72-я – 0:7, 80-я – 0:8, 85-я – 0:9… Сапраўды – жах. Хутчэй бы пра гэта забыцца.

Просмотров: 2098 | Добавил: ADMIN | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 611 2 3 4 5 6 »
0  
61 nominferotymn   (22.08.2012 10:47) [Материал]
Get great web traffic using amazing xrumer blast available. We are able post your marketing post up to 10K forums worldwide, get insane amount of backlinks and amazing web traffic in shortest time. Most affordable and most powerful service for web traffic and backlinks in the world!!!!
Price just from $29 your post will be published up to 100000 forums worldwide your website will get insatnt traffic and massive increase in rankings just after few days or weeks. Order now:
http://xrumerservice.org - xrumer service

0  
60 Zmicer   (06.06.2011 12:55) [Материал]
У перапынку адзін з работнікаў стадыёна наракае на судзейства: галоўны арбітр не заўважыў гульню рукой аднаго футбаліста "Белтрансгаза”, не выдаліў другога… Суддзі на лініі не бяруць на сябе адказнасць, а чакаюць: што вырашыць суддзя ў полі. І гэтак далей.

Оо Божухна... Вы баычылі гэтую руку??? Калі гэта рука, то мне цікава, дзе ў людзей галава biggrin
Мяч трапіў акурат у плячо! Ды і якое нафіг выдаленне... Там нават штрафнога быць не павінна - і не было!

0  
59 Zmicer   (06.06.2011 12:52) [Материал]
Цяпер скажам пра арбітра, які за грубую гульню не даў заслужаную другую жоўтую картку футбалісту "Белтрансгаза” і не выдаліў яго з поля. Пашкадаваў? Калі б не – усё магло б пайсці ў матчы па-іншаму. А так – адбылося тое, што адбылося.

Каментую: Якая нафіг грубая гульня, чалавек аступіўся і ўпаў пад ногі "Будаўніка"... Там гульнявы эпізод 100%.. Ніякай нават жоўтай там і не пехла...
Пайсці па іншаму? Вы смеяцеся шаноўныя? Забудоўцы нават па мячы не траплялі з двух метраў, да і ўдараў было не шмат... Ну, калі б не чырвокная кіперу, то перагамглі б ну.. 0:5... А сэнс? хм... Арбітр не вінаваты... хаця... Вінаватых шукаюць слабейшыя! angry

0  
58 Zmicer   (05.06.2011 18:48) [Материал]
Вось і скончыўся гэты, супер-матч. Дзякуй за ўвагу шаноўнае спадарства. Дзякуй камандзе за гульню...
Тэкставую трансляцыю для вас веў Дзмітрый Белуш(Zmicer). Дапамагаў Казак Дзмітрый(Dimon). Да новых сустрэч!

0  
57 Zmicer   (05.06.2011 18:48) [Материал]
Берг проста красавец, як і кожны наш футбаліст!

0  
56 Zmicer   (05.06.2011 18:45) [Материал]
56. каментар. Да асноўнага часу дададзена 2 хвіліны. Ці будзе дзесяты гол? smile

0  
55 Zmicer   (05.06.2011 18:40) [Материал]
85 хвіліна, гол метраў з 10 забіў нумар восьмы...

0  
54 Zmicer   (05.06.2011 18:39) [Материал]
А цяпер стаў! ГГГООООООЛЛЛЛ! 0:9... Відэе будзе! )

0  
53 Zmicer   (05.06.2011 18:39) [Материал]
Пастаяў, падумаў.... Прабіў... Перакладзіна... Лік не стаў 0:9 ... Кожны дотык кіпера хазяеў сустракаецца сарказнымі выклікамі і апладысментамі...

0  
52 Zmicer   (05.06.2011 18:35) [Материал]
ГГГГГООООООООООООООЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛ!!!!!! Касабука на 80 хвіліне, выйшаў сам насам з кіперам хазяеў і абвёўшы яго, завёў мяч у вароты... Відэа будзе! ))

1-10 11-20 21-30 31-40 41-50 51-59
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Регистрация

Последний матч



Следующий матч


Турнирная таблица


Часы

Погода

-- --

Новости спорта

Designed by ADMIN © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz